1. У літургічным календары, на гэтым тыдні ўспамінаем:
у пятніцу успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла,
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 верасня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці,
у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
3. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. Вельмі просім, каб як мага хутчэй запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі. Вельмі просім, каб запісаць дзяцей на катэхэзы ў сакрыстыі да 5 верасня.
4. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту канфірмацыі ці іншых сакрамэнтаў, запаршаем на катэхезы. Запісацца, а таксакма атрымаць падрабязную інфармацыю можна ў сакрыстыі.
5. Св. Імша, якая будзе пачаткам новага школьнага і катэхэтычнага года, падчас якой будуць асвечаныя школьныя прылады, будзе адпраўлена ў нядзелю, 5 верасня, у 11.00. Сардэчна запрашаем настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама дзяцей і моладзь.
6. У суботу 4 верасня ў 13.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Усяны.
7. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Правілам і жыццём гэтай супольнасці з’яўляецца захоўванне святога Евангелля нашага Пана, Езуса Хрыста, праз жыццё ў паслухмянасці, убогасці, чысціні і апостальстве.
Канстытуцыя з 1884 года.
Духоўнасць сальватарыянаў знаходзіць сваю крыніцу ў глыбокай сувязі са Збаўцам. Трывалае натхненне знаходзяць у евангельскім пасланні Хрыста, які жадае збавіць усіх людзей. Сальватарыяне стараюцца асабіста адчуць праўду і потым абвяшчаць, што дабрыня Бога і любоў да чалавецтва аб’явілася ў Езусе Хрысце.
У Ім, адзіным праўдзівым Збаўцы свету, усе людзі пакліканы да аб’яднання з Богам і паміж сабой, каб утвараць Божы народ. Таму вызначаюць сабе апостальскую мэту: абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца Божым Збаўцам (Канстытуцыя Супольнасці, 101). Жадаюць гэта рабіць перадусім дзякуючы асабістаму падабенству з Хрыстом, адпаведна наказу айца Ярдана: “Божы Збаўца ў сваёй вялікай міласэрнасці паклікаў нас стаць Яго вобразам”.
Місія наследавання Збаўцы моцна аб’ядноўваецца з апостальскай місіяй, якая мае ўніверсальны характар. Законная правілы выражае яе наступным чынам: “Усімі спосабамі і сродкамі, да выбару якіх натхніць любоў Хрыста, абвяшчаем Езуса Хрыста ўсім людзям, асабліва дзякуючы сведчанню нашага жыцця, нашай дабрыні і нашай апостальскай шчырасцю. У выконванні гэтай паслугізаўсёды шануем чалавечую годнасць і мы гатовыя служыць аднолькава ўсім людзям” (Канстытуцыя, 202).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.