ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у сераду. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi. Па традыцыі касцёла ў гэты дзень асвячаюць зерне на сяўбу, таму напрыканцы кожнай св. Імшы будзем асвячаць зерне. Гэта абавязковая ўрачыстасць для ўсёй нашай парафіі.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4  да 5 год і ад 6 да 8 год на катэхэзу. 12 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 і 2 год да Камуніі. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля 12 верасня на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
 
5. Дарослыя асобы, якія не прынялі сакрамэнту канфірмацыі ці іншых сакрамэнтаў, запаршаем на катэхезы. Запісацца, а таксакма атрымаць падрабязную інфармацыю можна ў сакрыстыі. Запісацца можна ў закрыстыі да нядзелі 12 верасня.
 
6. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам. Сустрэчы для міністрантаў у суботы а 16.00. Першая сустрэча ў суботу 25 верасня.
 
7. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
8. У суботу 25 верасня ў 12.00 адбудзецца св. Імша на могілках у вёсцы Зарачча.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.