Душпастырскія аб’явы на 
XХV Звычайную Нядзелю
i Расклад катэхез
 
1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
  • успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў, у панядзелак;
  • свята св. Мацвея, апостала і евангеліста, у аўторак;
  • успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара, у чацвер.
2. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
3. Сустрэча моладзі адбываецца кожную нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы.
 
4. Святая Імша на могілках у вёсцы Зарачча будзе адпраўляцца ў суботу, 25 верасня, у 12.00 гадзін.
 
5. Першая сустрэча для міністрантаў адбудзецца ў гэтую у суботы а 16.00.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы і календары на 2022 год можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
7. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
8. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыцці.
 
 

Расклад катэхез:

Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
 
1 год
  • Серада 17:00 
  • Нядзеля 10:00
  • Нядзеля 12:00 
 
2 год
  • Аўторак 18:00
  • Серада 18:00
  • Нядзеля 13:45 
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
 
1 год – субота 14.00
 
2 год – субота 15.30
 
3 год – субота 17.00
 
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
 
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.30 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
 
Сустрэчы для міністрантаў – субота 16.00
 
Сустрэча моладзі – нядзеля 20.00.