ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVI Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.30.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак, успамін св. Віцэнта дэ Поля, саятара;
  • у сераду, свята св. Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў;
  • у чацвер, успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла;
  • у пятніцу, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла;
  • у суботу, успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў;
У першую пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
3. Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2  кастрычніка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
4. У пятніцу распачынаецца месяц кастрычнік, які асаблівым чынам праз ружанцовую малітву прысвячаем Маці Божай. У нашай парафіі набажэнства, прысвечанае малітве на ружанцы, будзе адбывацца ад панядзелка да субуты ў 18.30. Запрашаем да асабістага ўдзелу ў набажэнстве, якое з’яўляецца абаронай перад злом і адыходам ад веры.
 
5. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку: 
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. Запрашаем  3 кастрычніка (нядзеля) на Адпуст ў Урбаны ва успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, заступніцы каталіцкіх місій.
13:00 Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраменту і набажэнства праз заступніцтва Св. Тэрэзы.
13:30 – Святая Імша.
 
7. У пятніцу 1 кастрычніка а 11-й гадзіне с. Марына Лютая, якая працуе ў нашым касцёле захрыстыянкай, падцвердзіць сваю прыналежнасць Богу назаўсёды і зложыць вечныя манаскія шлюбы. Гэтую ўрачыстую Св. Імшу ўзначаліць наш Бп. Алег Буткевіч. Запрашаем далучыцца ўсіх ахвотных.
 
8. Як вы, напэўна, заўважылі, пачаліся работы, звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі.
 
9. Наў весь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.