ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXVIII Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.20. У аўторак запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у пятніцу, успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. Працягваюцца работы, звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі.
 
6. У панядзелак (заўтра) пасля св. Імшы  ў 19.00 у касцёле адбудзецца сустрэча для ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым. Прысутны будзе на гэтай сустрэчы кс. Славамір Самковіч, адказны за Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
 
7. Нагадываем  пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў,няхай Бог благаславіць.