ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на XXIX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.20.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак; свята св. Лукі, евангеліста;
  • у пятніцу; успамін св. Яна Паўла II папы.
4. Працягваюцца работы, звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі.
 
5. Нагадываем  пра абавязак выкарыстаня ахоўных масак ў касцёле.
 
6. 18 кастрычніка, у панядзелак адбудзецца акцыя -  сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Яе мэта – аб'яднаць свет перад абліччам праблем і крызісаў, якія ён сёння перажывае. Шмат можа шчырая малітва, асабліва дзяцей!
Праходзіць будзе наступным чынам:
Просім дзяцей і бацькоў прыйсці ў панядзелак у катэхэтычны клас у 17:45. А 18:00 распачнецца прамая трансляцыя ружанцовай малітвы. Усе дзеці Беларусі адначасова будуць яднацца ў малітве.
Пасля заканчэння, запрашаем застацца на гарбату. Можна прынесці з сабой што-небудзь салодкае!
 
7. 23 i 24 кастрычніка, а 17 00 (у катэхэтычным зале) сустрэча з бацькамі падлеткаў, якія рыхтуюцца І-шы і ІІ-гі год да бежмавання. Каму цікава паразмаўляць на тэму  ўзаемаадносін бацькоў з падлеткамі, таксама запрашаем на сустрэчу або у суботу, або ў нядзелю, а 17 00.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.