Увечары 18 кастрычніка дзеці і бацькі нашай парафіі далучыліся да Малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моліцца Ружанец». Гэта сусветная ініцыятыва, арганізаваная Папскім фондам «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».
 
Сутнасць кампаніі ― гэта вера ў моц дзіцячай малітвы. Сам Езус вучыць: «Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае» (Мц 18, 3). А святы айец Піо з П’етрэльчыны казаў, што «калі мільён дзяцей разам памоляцца Ружанец, свет зменіцца».
 
Упершыню малітоўнае чуванне дзяцей прайшло ў 2005 годзе ў сталіцы Венесуэлы Каракасе. З таго часу да ініцыятывы далучыліся сотні тысяч дзяцей.
 
Праз тэлемост дзеці розных дыяцэзій Беларусі адначасова маліліся аб супакоі ў свеце. Беларусы маліліся і аб супакоі ў сваёй бацькаўшчыне.
 
Пасля малітвы дзяцей чакаў пачастунак.
 
Тэкст і фота Святланы Жылевіч