у панядзелак – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
у аўторак - успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.
у чацвер - успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 лістапада (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
2. У лістападзе будзем адмаўляць св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, кожную пятніцу а 18.30 будзем спяваць нешпары за памерлых. Напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі. У сувязі з пандэміяй сёлета на працягу ўсяго лістапада будзе магчымасць атрымаць поўны адпуст для памерлых вернікаў. У спецыяльным дэкрэце Апостальскай пэнітэнцыярыі сцвярджаецца, што магчымасць атрымання поўнага адпусту тымі, хто прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца, наведае могілкі і памоліцца за памерлых, нават толькі ў думках, устаноўленая выключна ў дні з 1 па 8 лістапада, сёлета можа быць перанесена на іншыя дні гэтага месяца да самага яго заканчэння. Гэтыя дні, свабодна абраныя вернікамі, не абавязкова павінны ісці па парадку.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Запрашаем ўсіх жадаючых на V хрысціянскі баль 27 лістапада а 18 гадзіне. У духу хрысціянскім: забава, танцы, конкурсы, вясёлая атмасфера, жывая музука. Кошт білету 20 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Колькасць месцаў абмежаваная, набывайце білеты можна да 21 лістапада. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.
У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.