ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у аўторак свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;
  • у сераду успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • у чацвер успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
  • у пятніцу урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі.
3. У наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
 
4. Скончыліся працы звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Засталося яшчэ выплаціць нехапаючую частку грошаў за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на V хрысціянскі баль 27 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 20 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Набываць білеты можна да 21 лістапада. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.