ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXIII Звычайную Нядзелю
 
1.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у аўторак успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (маці Божай Вострабрамскай);
  • у сераду успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
  • у наступную нядзелю прыпадае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Ахвяры наступнай нядзелi будуць скiраваныя на патрэбы Духоўнай Семінарыі.
2. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
 
4. Скончыліся працы звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Засталося яшчэ выплаціць нехапаючую частку грошаў за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на V хрысціянскі баль 27 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 20 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Набываць білеты можна да 21 лістапада. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
6. Запрашэнне на рэкалекцыi "Вiнаграднiк Рахiлi". Запрашаем тых, хто страцiл дзiцятка яшчэ ва ўлоннi, да нараджэння, у вынiку аборту альбо пры іншых  абставiнах. Вельмi часта жанчына застаецца адна са сваiм болем, не маючы нават кагосьцi каб паплакаць. Яна не мае права ўвогуле плакать, таму што нiхто не лiчыць гэта праблемай. Але жанчына заўсёды застаецца мацi. Нават тады, калi яе дзiцятка не нарадзiлася. Рэкалекцыi адбудуцца ў горадзе Орша, парафiя святога Юзафа з 26 па 28 лiстапада. Тэлефоны для запісу знаходзяцца на дошцы аб'яваў у касцёле і перад касцёлам.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.