Душпастырскія аб’явы
на Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету
 
1. Сёння перажываем Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.  Ахвяры сённяшняй нядзелi будуць скiраваны на ўтрыманне Духоўнай Семiнарыi.
 
2.  На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак уcпамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі. У панадзелак а 19.00 св. Імша будзе апраўлена ў інтэнцыі нашага парафіяльнага хора, арганісткі, а так сама ўсіх тых, якія сваім музычным талентам у нашай парафіі дапамагаюць праслаўляць Бога;
  • у сераду успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара і паплечнікаў, мучаннікаў з В’етнама.
 
3. У наступную нядзелю пачатак Адвэнта. Распачынаецца перыяд прыгатавання да Божага Нарджэння.
 
4. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
5. Скончыліся працы звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Засталося яшчэ выплаціць грошы за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
6. Запрашаем ўсіх жадаючых на V хрысціянскі баль 27 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 20 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. Кожны білет мае нумар і бярэ ўдзел ў латарэі. Набываць білеты можна яшчэ . Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
7. Няхай Езус Хрыстус Валадар Сусвету будзе ў нашых сэрцах,  думках і чынах і няхай нас благаславіць.