1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 17 па 19 снежня.
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў 8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
у аўторак свята св. Андрэя, апостала;
у пятніцу успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;
першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 снежня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
6. Аб’яўляецца сямейны конкурс (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 19 снежня.
7. Скончыліся працы звязаныя з рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Засталося яшчэ выплаціць грошы за выкананую працу. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
8. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.
Перажываем Вялікі пост. Глыбокую падрыхтоўку да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста немагчыма ўявіць без сакрамэнту споведзі. Як лепш перажыць гэтую асабістую сустрэчу з міласэрным Богам, звернемся за парадай да ксяндза пробашча Станіслава Мжыглуда SDS.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Супольнасць Сальватарыянаў прысвечана Божаму Збаўцу (Сальватору), а яго апекунамі з’яўляюцца:
Найсвяцейшая Панна Марыя Маці Збавіцеля
Апосталы,
Святы Міхаіл Арханёл,
Святы Юзаф.
Галоўнай урачыстасцю з’яўляецца ўрачыстасць Нараджэння Пана і Збаўцы (25 снежня).
Успамін благаслаўлёнага Францішка Марыі ад Крыжа Ярдана - заснавальніка (21 ліпеня)
Галоўным марыйным святам з’яўляецца Ўрачыстасць Маці Збаўцы (11 кастрычніка).
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП (8 снежня) супольнасць адзначае дзень свайго заснавання і ў гэты дзень сальватарыяне аднаўляюць свае законныя абяцанні.
Супольнасць шануе таксама Марыю як Валадарку Апосталаў, а таксама ўспамінае благаслаўлёную Марыю ад Апосталаў, сузаснавальніцу сясцёр сальватарыянак (5 верасня).
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.