Душпастырскія аб’явы на III Нядзелю Адвэнту
 
1. Набліжаюцца святы Божага Нараджэння. З пятніцы распачынаем адвэнтовыя рэкалекцыі, якія дапамогуць нам падрыхтавацца да радаснага перажывання святаў. Шчыра просім усіх парафіянаў добра  выкарыстаць час рэкалекцый.  Споведзь падчас рэкалекцыі ў пятніцу 6.30, 18.00  і суботу 7.30, 10.00 і 18.00. Ахвяры складзеныя ў наступную нядзелю будуць прызначаны для айца рэкалекцыяніста. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. На гэтым тыдні ўспмінаем:
  • у панядзелак успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы;
  • аўторак успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
3. Рараты будуць адпраўляцца ў панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45 раніцай.
 
4. Вігілійныя аплаткі  можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля кожнай св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
5. Прыпамінаем аб сямейным конкурсе (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 19 снежня.
 
6. Прасягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонтам галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
7. Няхай Езус Хрыстус, Якога мы чакаем падчас адвэнту, нас благаславіць.