ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА НЯДЗЕЛЮ СВЯТОЙ СЯМ'І
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак свята св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне віна;
  • у аўторак свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят;
  • у пятніцу, успамін святога Сільвестра, папы. На  заканчэнне года ў пятніцу у 11.00 адбудзецца св. Імша і  набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі;
  • у суботу, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00, 19.00, 
2. На працягу ўсяго тыдня трывае Актава Божага Нараджэння, таму св. Імшa будзе кожны дзень а 11.00 і 19.00. Св.Імшы ў 8.00 не будзе.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
4. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. Рапачаўся перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
 
6. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.