ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Хросту Пана i План каляды на гэты тыдзень
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Хросту Пана
1. Нядзеля Хросту Пана, якую сёння перажываем, завяршае перыяд Нараджэння Пана.
2. План каляды на гэты тыдзень наступны:
аўторак: Муражы ад боку ПМК, вул. Луговая, Азёрная - адзін святар, ад 16.00,
вул. Якуба Коласа, Горкага, Гогаля – адзін святар ад 15.00.
серада: вул. Маякоўскага - адзін святар, ад 16.00,
вул. Кірава - адзін святар, ад 15.00,
чацвер: вул. Юбілейная - адзін святар, ад 16.00,
вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча - адзін святар, ад 16.00,
пятніца: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 15.00,
вул. Садовая дом 53а - адзін святар, ад 16.00,
субота: вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая, Нарбута - адзін святар, ад 10.00.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
4. Працягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
5. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта законная супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць усім людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.