ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
  • у аўторак – свята навяртання св. Паўла, апостала;
  • у сераду – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
  • у чацвер - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве.
  • у пятніцу - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак: вул. Акцябра д. 7A ад 15.00 і д. 17 ад 16.00 - адзін святар;
    • вул. Будзёнага - адзін святар, ад 17.00.
  • аўторак: вул. Садовая д. 55Б -  два святары, ад 17.00.
  • серада: вул. Садовая – пачатак  вуліцы, а таксама дом 33, вул. Tухачэўскага - адзін святар, ад 16.00.
    • завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00.
  • чацвер: вул. Жданава, Матросава, Гастэлла, Космодемьянской – адзін святар, ад 16.00;
    • 1-ы і 2-гі завулак Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00.
  • пятніца: вул. Міцкевіча– адзін святар, ад 16.30;
    • вул. Богдановіча -  адзін святар, ад 17.00.
  • субота: в. Ельня - адзін святар, ад 11.00;
    • в. Усяны – адзін святар, ад 11.00.
3. Працягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
4. Паведамленне для групы “Маці ў малітве”. Малітоўныя сустрэчы адбудуцца ў касцёле:
  • нядзеля, 30 студзеня, пасля св. Імшы а 15-ай гадзіне.
 
5. Згодна з  просьбай біскупа Алега Буткевіча, у нядзелю 23 студзеня 2022г. аб’яўляецца збор сродкаў у парафіях Віцебскай дыяцэзіі на дапамогу ў аднаўленні пашкоджанай стыхіяй гістарычнай катэдры ў Магілёве. У нашым касцёле можна скласці ахвяры пры бочным алтары з левай стараны да наступнай нядзелі.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.