ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак свята катэдры св. Пятра, апостала;
  • у сераду успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
3. Працягіваецца збор ахвярававнняў каб выплаціць за рамонт галоўных прыступак ў наш касцёл. Просім усіх, хто можа аб фінансавай дапамозе ў гэтай справе. Ахвяру можна скласці ў закрыстыі. Шчыра дзякуем усім, хто дапамагае ў гэтай важнай справе для нашай парафіі.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу, часопісы можна набыць у будынку насупраць касцёла.
 
5. 2 сакавіка Папялец - пачатак Вялікага посту. У гэты дзень падчас Імшы благаслаўляецца попел са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую Нядзелю: ім пасыпаюцца голавы вырнікаў. Калі ў вас захаваліся вербачкі просім прынесці да касцёла ў бліжайшым тыдні.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.