ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Мукі Пана
 
1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
 
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
  • Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
  • Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху -  а 11.00 і 18.15. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці  ў Вялікую Пятніцу, Вялікую Суботу і Велікодную Нядзелю  адбудзецца а 15.00.
  • Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў  у касцёле а 10.00, 11.00, 12.00 i 15.00. У Вялікую суботу, пасля асвячэння велікодных страваў пры выхадзе з касцёла збіраем ахвяры на аднаўленне літургічнага адзення ў нашай парафіі. Заахвочваем вас да ахвярнасці, бо гэта наша супольная справа і адказнасць. Дзякуем вам за ахвяры. Няхай Добры Бог адудзячыць вам! Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.
3. Велікодная нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00, і 19.00.
 
4. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
 
5. Шчыра дзякуем усім, хто знайшоў час падчас Вялікага посту і прыняў удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы кляштара сясцёр Эўхарыстак.
 
6. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.