ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні:
  • у чацвер прыпадае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць адпраўлены а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы.
2. У панядзелак, аўторак і сераду перад Урачыстасццю Ўнебаўшэсця будзем перажываць так званыя крыжовыя дні, дні малітвы аб аддаленне знішчаюшчай жывёлы і добры ўраджай. У нашым касцёле, падчас гэтых трох дзён, малітвы аб добрым ураджаі будзем адмаўляць вечарам падчас маёвага набажэнства. 
 
3. У пятніцу распачынаем навэнну перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога.
 
4. Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
5. Запрашаем дзяцей малодшых 5-7 год на Канікулы з Богам з 30 мая па 1 чэрвеня. Колькасць месцаў абмежаваная, таму вельмі просім загадзя запісаць дзяцей ў закрыстыі або ў с. Наталлі.
 
6. Запрашаем дзяцей на Канікулы з Богам, якія адбудуцца з 20 па 24 чэрвеня. Вельмі просім загаддзя запісацца ў закрыстыі або ў с. Ірыны. Узрост дзяцей: 8-11 год.
 
7. З 27 чэрвеня па 1 ліпеня . Запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. У пілігрымку ўведзены пэўныя змены. (замяст 6 дзён пілігрымавання будзе 5, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня). Кошт удзелу 50 руб. План пілігрымкі на дошцы аб’яваў. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
 
8. Згодна з просьбай біскупа Алега Буткевіча, у нядзелю 29 мая 2022г. аб’яўляецца збор сродкаў у парафіях Віцебскай дыяцэзіі на дапамогу бежанцам з Украіны. У нашым касцёле можна будзе скласці ахвяры пры бочным алтары з левай стараны у наступную нядзелю.
 
9. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.