ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VII Велікодны тыдзень
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • у сераду – успамін св. Юстына, мучаніка;
  • у пятніцу – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
 
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 чэрвеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
2. Трывае навэнна перад урачыстасццю Спаслання Духа Святога, якую будзем перажываць у наступную нядзелю. Навэнну адпраўляем кожны дзень падчас вячерняга набажэнства.
 
3. У сераду распачынаецца месяц чэрвень, які асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (4 чэреня) ў 11.00.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
 
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. З 27 чэрвеня па 1 ліпеня запрашаем на пешую пілігрымку ў Будславаў. У пілігрымку ўведзены пэўныя змены. (замяст 6 дзён пілігрымавання будзе 5, начлегі толькі ў палатках, харчаване палявая кухня). Кошт удзелу 50 руб. Просім усіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы запісвацца да наступнай нядзелі. Больш інфармацыі ў кс. Уладзіміра.
 
6. Прыпамінаем што згодна з просьбай біскупа Алега Буткевіча, сёння праводзіцца збор сродкаў у парафіях Віцебскай дыяцэзіі на дапамогу бежанцам з Украіны. У нашым касцёле можна скласці ахвяры пры бочным алтары з левай стараны.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.