ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Спаслання Духа Святога
 
1. Сёння перажываем Нядзелю Спаслання Святога Духа. Заканчваецца Велікодны перыяд. У панядзелак будзем перажываць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
 
2. У наступную нядзелю будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у чацвер, свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара;
  • у суботу, успамін св. Барнабы, апостала.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8. 30 – група Жывога Ружанца.
5. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
6. Нашыя парафіяне жадаюць падзяліцца сваімі рэчамі з патрабуючымі. Таму запрашаем тых, хто мае неабходнасць набыць адзежу ці абутак (у асноўным дзіцячыя рэчы) 7 і 8 чэрвеня (аўторак, серада) ад 10 да 14 гадзіны – будынак на супраць касцёла.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.