ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Найсвяцейшай Тройцы
 
1. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у панядзелак, успамін св. Антонія Падуанскага, святара і доктара Касцёла;
  • у чацвер будзем перажываць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божае Цела. Св. Імшы ў гэты дзень а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Эўхарыстычная працэсія да 4 алтароў вакол касцёла адбудзецца ў вечары а 19-й гадзіне. Алтары будуць падрыхтаваныя, просім толькі ўпрыгожыць іх кветкамі;
I    алтар –  Апостальства дапамогі душам чыстцовым,
II   алтар – малітоўная група “Маці ў малітве”,
III  алтар – малітоўная група “Жывы Ружанец”,
IV   алтар – малітоўные групы „Вешчуны Божай Міласэрнасці”,
 
Просім, каб малодшыя дзеці сыпалі кветкі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
 
2. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
3. Айцы францішкане з Удзела запрашаюць адсвяткаваць з імі юбілей Беларускага Непакалянава 24 – 25 чэрвеня 2022 г. Праграму урачыстасцьі можна знайсці на дошцы аб’яў перад касцёлам.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
5. Няхай Усемагутны Бог у Найсвяцейшай Троіцы Адзіны вас паблагаславіць.