ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у чацвер  урачыстасць Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля. Св. Імшы а 11.00, 19.00. У чацвер заканчваецца актава Божага Цела, пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца пасвячэнне кветак і благаслаўленне дзяцей;
  • у пятніцу урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Св. Імшы – а 11.00 і 19.00. У пятніцу, ў сувязі з урачыстасцю, пост не абавязковы;
  • у суботу успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцешай Панны Марыі.
2. Cардэчна дзякуем усім, хто дапамагаў у прыгатаванні ўрачыстасці Божага Цела, за прыгатаванне алтароў і працэсіі.
 
3. Mесяц чэрвень, асаблівым чынам прысвечаны малітве да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30.
 
4. Вельмі просім ужо планаваць тэрміны св. Імшы на могілках, каб мы маглі наведаць гэтыя месцы ў летні перыяд. Прсім звяртацца ў закрыстыю, каб усталяваць канкрэтны дзень і гадзіну.
 
5. Кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы будзе адбывацца св. Імша.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.