
- у аўторак – успамін св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка;
- у сераду – урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Св. Імшы а 11.00 і 19.00. У гэты дзень кожны католік абавязаны прысутнічаць на Св. Імшы. Збор ахвяраванняў на патрэбы Апостольскай Сталіцы;
- у суботу – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай,
- І пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
- І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першую пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 2 ліпеня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
- у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
- у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.