Душпастырскія аб’явы 
на XIV Звычайную Нядзелю
 
1. Пешая Пілігрымка да санктуарыя Маці Божай у Будславе скончылася ў пятніцу. Сардэчна дзякуем ўсім пілігрымам. Словы падзякі накіроўваю да кс. Уладзіміра Шыдлоўскага, галоўнага кіраўніка групы,  а таксама да усіх тых, хто дапамагаў у прыгатаванні і правядзенні гэтай пілігрымкі.
 
2. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. У нашым санктуарыі адбудуцца дыяцэзіяльныя дні моладзі (22-24 ліпеня). Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць маладых людзей на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег моладзь, запісаліся ў сакрыстыі да 17 ліпеня.
 
5. Як кожны год у нашым санктуарыі адбудуцца рэкалекцыі цвярозасці (7 - 10 ліпеня). Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі ў супрацоўніцтве з кс. Андрэем Бочарам MS. Усе зацікаўленыя з нашай парафіі могуць далучыцца да рэкалекцыйных сустрэч.
 
6. Няхай Бог Усемагутны благаславіць вас на кожны дзень жыцця.