ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XVІII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. На гэтым тыдні прыпадае;
  • у панядзелак успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла;
  • у часвер успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара;
  • у суботу свята Перамянення Пана. Св. Імшы ў гэты дзень будуць у 11.00 і 19.00;
  • I чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях;
  • І пятніца Месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых;
  • І субота месяца, дзень малітвы да Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, асаблівым чынам памятаем у сваіх малітвах пра грэшнікаў.
У першы чацвер і пятніцу   выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 жніўня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнстваў.
 
2. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца ў панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св.Імшой.
 
3. Святыя Імшы малітоўных груп:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
4. Адпустовыя ўрачастысці, звязаныя з культам Маці Божай Валадаркі Азёраў, распачнуцца ў гэтым годзе 19 жніўня. Дарагія парафіяне, вельмі важна, каб усе мы добра прыгатаваліся да гэтых урачыстасцяў, асабліва духоўна. Запрашаем усіх вас, каб праз асабістую і супольную малітву прасілі аб багаты духоўны плён для усёй нашай парафіі і ўсіх пілігрымаў, якія прыбудуць у наш санктуарый. Дакладны план урачыстасцяў можна  прачытаць на дошцы аб’яў перад касцёлам і на нашай парафіяльнай інтэрнэт старонцы waladarka.by. Падчас урачыстасці ў пятніцу 19 жніўня ў 20.30 будзе канферэнцыя на тэму "Будучыня сям'і ў руках Марыі", а ў суботу 20 жніўня ў 9.00 адбудзецца набажэнства з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў. Канферэнцыю і набажэнства правядзе біскуп Аляксандр Яшэўскі. Сардэчна запрашаем ўсіх сужэнцаў з нашай парафіі, каб перад Богам аднавіць сужанскія абяцанні. A да гэтых урачыстасцяў ад 15 жніўня пачнецца Летняя школа касцельнага спеву. Звяртаемся да Вас, дарагія парафіяне і просім, каб прыняць ўдзельнікаў школы касцельнага спеву на начлег падчас гэтых сустрэч. Просім, каб усе, хто зможа прыняць на начлег гасцей, запісаліся ў сакрыстыі да 14 жніўня
 
5. Запрашаем на сустрэчу тых хто ў гэтым годзе будзе прымаць сакрамэнт канфірмацыі (бежмавання). Сустрэча 7 жніўня (нядзеля) пасля святой Імшы на 19.00.
 
6. Імша на могілках ў Жвірблях у суботу 6 жніўня а 12:30.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, а тым, якія адпачываюць, няхай Бог благаславіць.