ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
XXIII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. Прафiяльны фэст у гонар Нараджэння Маці Божай  будзем перажываць 8 верасня, у чацвер. Св. Імшы а 11.00, 19.00. Эўхарастычная працэсiя вакол касцёла будзе адпраўлена пасля святой Імшы ў 19.00. Запрашаем дзязей пасыпаць кветкi. Звяртаемся з просьбай прыгатаваць харугвi. Гэта абавязковая ўрачыстасць для ўсёй нашай парафіі.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. Звяртаем увагу бацькоў, што вашым абавязкам з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай Святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 на катэхэзу. 11 верасня ( нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 2 году да Камуніі а пасля Імшы на 15.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 1 года да Камуніі. 18 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 года да Бежмавання. Праграма катэхэзы будзе даступна пасля 11 верасня на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя.
 
5. Катэхэза для дарослых кожную пятніца а 19.40.
 
6. Запрашаем  хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.
 
7. Моладзь запрашаем на сустрэчы па нядзелях пасля вячерняй Святой Імшы.
 
8. Св. Імша на могілках:
  • 10 верасня ў 11.00 вёска Усяны;
  • 17 вервсня ў 12.00 на старых браслаўскіх могілках;
  • 24 верасня ў 12.00 вёска Зарачча.
9. У наступную нядзелю малітоўная група Маці ў малітве будзе адзначаць дваццацігоддзе існавання ў нашай парафіі. А 11.00 гадзіне будзе адпраўлена св. Імша падзякі. Запланавана прысутнасць на гатай св. Імшы біскупа Алега Будкевіча.
 
10. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.