1. Прыпамінаем, што абавязкам бацькоў з’яўляецца клопат аб рэлiгiйным выхаваннi сваiх дзяцей. Нагадваем, дзецi i моладзь павiнны прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы i штотыднёвай катэхэзе. Дзяцей, якія перайшлі ў 3-ці клас, запрашаем на заняткі прыгатавання да Першай святой Камуніі. З 6-га класа на прыгатаванне да сакрамэнту Бежмавання. Так сама запрашаем малодшых дзяцей ад 4 год на катэхэзу. Праграма катэхэзы будзе даступна ад серады на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы дарослых кожную пятніцу у 19.40. 18 верасня (нядзеля) пасля Імшы на 15.00 сустрзча для бацькоў дзяцей 1 года да Бежмавання.
2. На гэтым тыдні прыпадае:
у аўторак, успамін св. Яна Златавуснага (Хрызостома), біскупа і доктара Касцёла;
у сераду, свята Узвышэння Святога Крыжа. Св.Імша ў гэты дзень у нашым касцёле ў 11.00 і 19.00;
у чацвер, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай;
у пятніцу, успамін св. Карнэлія, папы і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
3. У кожны чацвер у 18.00 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.
4. Запрашаем хлопцаў, якія прыступілі ўжо да I Святой Камуніі, прыслугоўваць пры алтары, быць міністрантам.
5. Сустрэча моладзі па нядзелях пасля вячерняй святой Імшы.
6. Св. Імша на могілках:
17 вервсня ў 12.00 на старых браслаўскіх могілках і ў 14.00 у вёсцы Майшулі;
24 верасня ў 12.00 вёска Зарачча.
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з Вас у працы і ў штодзённым жыцці.
У ноч з 24 на 25 снежня католікі Браслава, спяшаліся ў святыню, каб менавіта на літургіі сабрацца парафіяльнай супольнасцю і радавацца вялікаму святу Божага Нараджэння.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Хто паверыць і ахрысціцца – будзе збаўлены» (гл. Мц 28, 19; Мк 16,15.16), – гэтымі словамі Пан Езус устанавіў першы з сямі сакрамэнтаў – сакрамэнт святога хросту. Толькі пасля прыняцця хросту можам прымаць іншыя сакрамэнты.
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.