Душпастырскія аб’явы на 
XХV Звычайную Нядзелю
 
1. У літургічным каляндары на гэтым тыдні успамінаем:
  • у аўторак успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў;
  • у сераду свята св. Мацвея, апостала і евангеліста;
  • у пятніцу успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
2. Нагадваем, што распачаліся катэхэзы для дзяцей і моладзі. Просім Вас, дарагія бацькі, клапоціца аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей. Праграма катэхэзы на дошцы аб’яў перад касцёлам і на інтэрнэт старонцы нашага Санктуарыя. Запрашаем на катэхэзы бацькоў кожную пятніцу у 19.40.
 
3. Сустрэча моладзі адбываецца кожную нядзелю пасля вячэрняй святой Імшы.
 
4. Святая Імша на могілках у вёсцы Зарачча будзе адпраўляцца ў суботу, 24 верасня, у 12.00 гадзін.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. Малітоўная сустрэча групы “Маці ў малітве” адбудзецца ў касцёле ў пятніцу і ў суботу (23 і 24 верасня) а 18:00 гадзіне.
 
7. Няхай добры Бог благаславіць кожнага з вас у працы і ў штодзённым жыцці.