ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXVII Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак, успамін св. Францішка Асізкага;
  • у пятніцу, успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Ружанцовай. Святая Імша ў гэты дзень ў 11.00 і 19.00. На св. Імшу ў 11.00 асаблівым чынам запрашаем членаў груп ружанцовых: Жывога Ружанца З’яднання ў Цярпенні з Хрыстом і Жывога Ружанца, а за паўгадзіны да Св. Імшы запрашаем на ружанцовую малітву. Св. Імша а 11.00 будзе адпраўлена ў інтэнцыі груп ружанцовых нашай парафіі,
першы чацвер месяца, дзень асаблівай малітвы аб святарскіх і законных пакліканнях,
першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў.
 
У першы чацвер і  пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.30. У аўторак запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.