ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на XXIX Звычайную Нядзелю
 
1. Набліжаецца месяц лістапад, прысвечаны асаблівай малітве за памерлых. Згодна з традыцыяй выпамінкі за памерлых, св. Ружанец, а таксама  св. Імшы а 19.00 будуць адпраўляцца ўвесь лістапад. Карткі на выпамінкі  знаходзяцца на століку каля ўвахода ў касцёл. Запоўненыя карткі і ахвяры просім кідаць у скарбонку, якая стаіць каля бакавоха алтара з левага боку.
 
2. Ружанцовыя набажэнствы у кастрычніку адпраўляем ад панядзелка да суботы ў 18.20. У аўторак запрашаем дзяцей з бацькамі на ружанцовыя набажэнства.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак; успамін св. Ігнцыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка,
  • у аўторак; свята св. Лукі, евангеліста,
  • у суботу; успамін св. Яна Паўла II папы.
4. 29 кастрычніка (субота) у нашым касцёле адбудзецца першае агульнадыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым, якія існуюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі.
 
Праграма:
10.00 — прывітанне, знаёмства;
  • Вяночак за памерлых;
  • Святы Ружанец (таямніцы балесныя);
11.00 — канферэнцыя «На шляху да вечнасці» — Місія і заданні Апостальства дапамогі душам чысцовым (Аліна Новікава);
12.00 — канферэнцыя «Малітва за памерлых — актыўны ўдзел у місіі збаўлення душаў» (кс. Мікалай Ціхановіч);
13.00 — святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч);
  • абед і раз’езд.
Запрашаем на гэтую сустрэчу ўсіх членаў Апостальства дапамогі душам чысцовым з нашай парафіі, а таксама ўсіх зацікаўленых.
 
5. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.