ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
НА XXXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
 
1. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у аўторак – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша будзе адпраўлена а 11.00, 19.00. У гэты дзень кожны вернік мае абавязак прысутнічаць на Святой Імшы.
  • у сераду - успамін усіх памерлых вернікаў. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 11.00 і 19.00.
  • у пятніцу - успамін св. Караля Барамэя, біскупа;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
  • У першы чацвер і пятніцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 5 лістапада  (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства. 
 
2. У лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды, кожную пятніцу а 18.30 будзем  спяваць нешпары за памерлых. Напрацягу ўсяго месяца лістапада вячэрняя св. Імша а 19.00 будзе адпраўляцца ў інтэнцыі памерлых, якія запісаныя ў выпамінках. Заахвочваем да супольнай малітвы. Шчыра дзякуем за складзеныя ахвяры ў гэтай інтэнцыі.  Усе тыя, хто з 1 па 8 лістапада наведае могілкі і там памоліцца за памерлых, прыступіць да Св. Камуніі і памоліцца ў інтэнцыях Святога Айца – можа атрымаць поўны адпуст, які ў гэтыя дні можна ахвяраваць толькі за памерлых.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на  гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
4. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай Бог благаславіць.