ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на XXXII Звычайную Нядзелю
 
1. Нагадваем, у лістападзе св. Ружанец і выпамінкі за памерлых, акрамя нядзелі і пятніцы ў 18.15 вечарам, пятнаццаць хвілін раней, чым заўсёды. Кожную пятніцу а 18.30 нешпары за памерлых. Кожны дзень св. Імша ў інтэнцыі памерлых а 19.00.
 
2. У лiтургiчным каляндары ўспамiнаем:
  • у сераду свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі;
  • у чацвер успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
  • у пятніцу успамін св. Марціна Турскага, біскупа;у суботу урачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучанніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі.
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у наступную нядзелю ў 8.30  група Жывога Ружанца.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
5. Запрашаем ўсіх жадаючых на VI хрысціянскі баль 26 лістапада а 18 гадзіне. Кошт білету 25 руб. Білет можна набыць ў закрыстыі. У паграме супольная забава, пачастунак, выступленне музычнай кавер-групы „SouDay Band”. Для атрымання дадатковай інфармацыі звяртайцеся да кс. Уладзіміра.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас Бог благаславіць.