Душпастырскія аб’явы на I Нядзелю Адвэнта
 
1. Сёння I нядзеля Адвэнту. Распачынаем прыгатаванні да Божага Нарджэння. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у сераду і пятніцу а 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 16 па 18 снежня.
 
2. Вігілійныя аплаткі асвечаны сёння на Св. Імшы ў  8.30, іх можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду свята св. Андрэя, апостала;
  • у суботу успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пяініцу выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 3  снежня (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 групa святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
5. Змена таямніц Групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. Аб’яўляецца сямейны конкурс (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 23 снежня.
 
7. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.