Душпастырскія аб’явы
на II Нядзелю Адвэнта
 
1. Трывае Адвэнт. Заахвочваем усіх, каб праз малітву, шчырую споведзь, а таксама праз удзел у Раратах, добра прыгатавацца да святаў. Рараты будуць адпраўляцца у сераду і пятніцу ў 6.45 раніцай. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 16 па 18 снежня. Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. канонік Віктар Місевіч. План рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’ў у касцёле і перад касцёлам, а таксама на інтэрнет старонцы нашага санктуарыя waladarka.by.
 
2. Вігілійныя аплаткі можна набыць пры ўваходзе ў касцёл пасля св. Імшы ў нядзелю, а ў паўсюдныя дні ў сакрыстыі.
 
3. На гэтым тыдні ўспамінаем:
  • у сераду успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла;
  • у чацвер урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а 11. 00 і 19.00. Кожны католік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы.
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на  гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 група Жывога Ружанца.
5. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
6. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.
 
7. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на  ацяпленне касцёла.
 
8. Прыпамінаем аб сямейным конкурсе (бацькі з дзецьмі) на лепшую калядную стайню-батлейку з яслямі. Можна выкарыстоўваць: дрэва, мох, кару, гліну, пластылін, картон і г. д. Просім прыносіць працы ў касцёл да 23 снежня.
 
9. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св. Імша.
 
10. Няхай Езус Хрыстус, якого мы чакаем у Адвэнце, нас благаславіць.
 
 
Праграма адвэнтовых рэкалекцый
 
Пятніца 16.12.2022
06.45 – Рараты, навука для ўсіх
18.30 – Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для бацькоў
 
Субота 17.12.2022
08.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
18.30 - Набажэнства Ружанцовае
19.00 – Св. Імшa навука для ўсіх
 
Нядзеля 18.12.2022
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 – Сустрэча для моладзі
 
Магчымасць споведзі:
ў пятніцу 6.15, 18.00  і суботу 7.30, 10.00, 18.00.