Душпастырскія аб’явы на II Нядзелю Адвэнта i Праграма адвэнтовых рэкалекцый.
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ НА УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
1. На гэтым тыдні прыпадае:
у панядзелак свята св. Стэфана, першамучаніка;
у аўторак свяата св. Яна апостала і евангеліста, у гэты дзень будзе благаслаўленне віна;
у сераду свята сватых Немаўлят, мучанікаў, у гэты дзень адбудзецца благаслаўленне дзяцей і немаўлят;
у пятніцу свята Святой Сям'і: Езуса, Марыі і Юзафа;
у суботу успамін святога Сільвестра, папы. На заканчэнне года у суботу у 11.00 адбудзецца св. Імша і набажэнства падзякі Богу за ўсе атрыманыя ад Яго ласкі. Запрашаем на гэтую малітву і заахвочваем прыносіць інтэнцыі падзякі, якія можна скласці ў закрыстыі;
у наступную нядзелю, Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Заахвочваем усіх з Богам распачаць год, тым больш, што ў гэты дзень прысутнасць на св. Імшы абавязковая. Св. Імшы будуць а 11.00 i 15.00.
2. На працягу ўсяго тыдня трывае Актава Божага Нараджэння, таму св. Імшa будзе кожны дзень а 11.00 і 19.00. Св.Імшы ў 8.00 не будзе.
3. Святая Імша ў інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом адбудзецца у наступную нядзелю а 11.00. Змена таямніц групы Жывога Ружанца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы a 11.00.
4. Дзякуем усім, хто прымае ўдзел у конкурсе на лепшую стайню-батлейку з яслямі! Звяртаемся да ўсіх парафіян з просьбай дапамагчы нам выбраць пераможцаў! Просім усіх Вас прагаласаваць за тую батлейку, якая Вам найбольш спадабалася. Кожная батлейка мае свой нумар. Просім на картках паперы напісаць нумар той батлейкі, якая Вам найбольш спадабалася, і укінуць у скарбонку. Карткі і ручкі знаходзяцца на бакавым алтары. Просьба! Пісаць па аднаму нумару ад чалавека! Пераможцы атрымаюць узнагароду 8 студзеня пасля Святой Імшы а 11 гадзіне!
5. Запрашаем усіх парафіянаў на калядны канцэрт у выкананні дзяцей і моладзі нашай парафіі, 8 студзеня пасля Святой Імшы а 11 гадзіне.
6. Рапачаўся перыяд Божага нараджэння, які ў душпастырстве звязаны з наведваннем вернікаў парафіі праз сваіх святароў, гэта час малітвы і благаслаўлення памяшкання а так сама сям’і. Таму просім, каб арганізавацца і прынесці ў сакрыстыю спіскі з вуліц, ці раёнаў усіх жадаючых прыняць святара ў сваім доме.
7. План каляды на гэты тыдзень:
аўторак (27 снежня): вул. Братоў Васілеўскіх, Лугавая, Нарбута, Крылова - два святары, ад 16.00.
серада (28 снежня): вул. Некрасава – адзін святар, ад 16.00,
вул. Садовая(па левым баку ад магазіна Стралец), вул. Школьная, Зав. Стадыённы - адзін святар ад 15.00.
чацвер (29 снежня): вул. Лермантава, Варашылава, Сергіевіча - адзін святар, ад 16.00,
вул. Маякоўскага - адзін святар, ад 16.00;
пятніца (30 снежня): вул. Стадыённая – адзін святар ад 16.00.
8. Няхай Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах і сем’ях благаславіць усіх.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Апостальскі дух Супольнасці добра аддае харызматычнае пасланне а. Ярдана скіраванае да сальватарыянаў. Знаходзім іх у першых Правілах 1884 г. Як яна утварае прадмову да цяперашняй законнай Канстытуцыі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.