ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на II Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак – успамін св. Антоня, абата;
  • у суботу – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
у сераду пачынаецца тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
 
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак: вул. Дзяржынскага - адзін святар, ад 15.00;
    • вул. Юбілейная - адзін святар, ад 17.00.
  • аўторак: вул. Камсамольская, Kірпічная, Энэргетыкаў – адзін святар, ад 16.00;
    • вул. Будзёнага – адзін святар, ад 17.00.
  • серада: вул. Акцябра д. 17 – адзін святар ад 17.00;
    • вул. Кірава - адзін святар, ад 15.00.
  • чацвер: вул. Богдановіча -  адзін святар, ад 17.00;
    • 1-ы і 2-гі завулак Дзяржынскага – адзін святар ад 16.00.
  • пятніца: вул. Краснаармейская, 1 Мая – адзін святар, ад 16.00;
    • вул. Шаўчэнка - адзін святар, ад 17.00.
  • субота: в. Краснасельцы, Майшулі, Пузыры і Каленкішкі - два святары ад 10.00.
 
Просім да канца гэтага тыдня прынесці спіскі тых, хто яшчэ не зрабіў гэтага а жадае прыняць у сябе святара!!!!
 
3. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
 
4. Для радасці калядных спатканняў у дамах нашых парафіянаў, а таксама на тыдзень працы і абавязкаў, няхай вас благаславіць Усемагутны Бог.