ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак – успамін святога Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла;
  • у сераду – свята навяртання св. Паўла, апостала;
  • у чацвер – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў;
  • у пятніцу - успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа. У гэты дзень Сёстры Эўхарысткі перажываюць свята, прысвечанае іх заснавальніку. З гэтай нагоды складаем сардэчныя віншаванні, жадаем Божага благаслаўлення і абяцаем памятаць ў малітве;
  • у суботу - успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
2. План каляды на бліжэйшы тыдзень:
  • панядзелак:  Муражы – Навастройкі – адзін святар, ад 17.00;
    • вул. Акцябра д. 36 – адзін святар, ад 17.00.
  • аўторак: вул. Садовая д. 55Б -  два святары, ад 17.00;
  • серада: завулак Прамышлены - адзін святар, ад 17.00;
    • вул. Дачная - адзін святар, ад 15.00.
  • чацвер: вул. Акцябра д. 30 – два святары, ад 17.00;
  • пятніца:  вул. Акцябра д. 42 – адзін святар, ад 17.00;
    • вул. Піянерская - адзін святар, ад 16.00.
  • субота: в. Ельня - адзін святар, ад 11.00;
    • вул. Жданава, Матросава, Гастэлла, Космодемьянской – адзін святар, ад 10.00.
3. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.