ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на V Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў;
  • у пятніцу успамін св. Схалястыкі, панны;
  • у суботу  (11 лютага) будзем перажываць Сусветны дзень хворых, які быў устаноўлены Папам, Святым Янам Паўлам ІІ. Гэты дзень звязаны са святам Маці Божай з Люрд. Сардэчна запрашаем членаў Групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом, усіх хворых і пажылых людзей на Св. Імшу а 11.00. Падчас гэтага спаткання будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых. Перад св. Імшой а 10.30 запрашаем на ружанцовую малітву. Таксама падчас вячэрняй Св. Імшу будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту намашчэння хворых.
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю ў 8.30 св. Імша у інтэнцыі групы Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у    панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
5. Заканчваюцца душпастырскія наведзіны ў дамах нашых парафіян. Усім тым, хто запрасіў святара да свайго дому, сардэчна дзякуем. Таксама складаем падзяку, за ахвяры з нагоды каляды.
 
6. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.
 
7. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.