ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на VI Звычайную Нядзелю
 
1. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак свята св. Кірыла, мніха, і Мятода біскупа, апекуноў Еўропы.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
3. 22 лютага Папялец - пачатак Вялікага посту. У гэты дзень падчас Імшы благаслаўляецца попел са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую Нядзелю: ім пасыпаюцца голавы вырнікаў. Калі ў вас захаваліся вербачкі просім прынесці да касцёла ў бліжайшым тыдні.
 
4. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
5. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.
 
6. Ахвяры, сабраныя ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Рымскай курыі.
 
7. 19 лютага ( нядзеля) пасля Імшы на 11.00 сустрэча для бацькоў дзяцей 2 году да Камуніі.
 
8. 18 лютага (субота) ў Росіцы пройдуць штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Запрашаюць Айцы Марыяне. Пачатак ўрачыстасці а 11.00.
 
9. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.