ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на VII Звычайную Нядзелю
 
1. У сераду распачынаецца перыяд Вялікага Посту, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да перажывання Вялікдня. Просім прыняць пастаўленне на Вялікі Пост. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Падчас кожнай Св. Імшы будзе асвячэнне попелу і пасыпанне ім галоў на знак пакаяння. Св. Імшы а 11.00 і 19.00.
 
2. Ў кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні жальбы”: па-польску раніцай а 08.00, (перад св. Імшой а 8.30) па-беларуску, у 10.30 (перад св. Імшой а 11.00). А таксама адпраўляем Крыжовы Шлях у кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св. Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 – па-беларуску.
 
3. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
 
4. Нагадваем, што кожную сераду ў 17.00 у капліцы у бальніцы адбываецца св.  Імша.
 
5. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.