ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 
на I Нядзелю Вялікага Посту
 
1. У папяльцовую сераду мы распачалі Вялікі Пост – час прыгатаванняў да велікодных святаў. Кульмінацыяй нашых прыгатаванняў будуць рэкалекцыі, якія распачнуцца у пятніцу (24 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі  Вялікага Посту (26 сакавіка).
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30 (перад Св. Імшой а 11.00). Крыжовы Шлях адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 і вечарам у 18.15.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў.
  • першая пятніца месяца, дзень малітвы да Найсавяцейшага Сэрца Пана Езуса аб святасці сем'яў нашай парафіі. У гэты дзень, асаблівым чынам, памятаем пра людзей старэйшых і хворых.
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00.  У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 4 сакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
4. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. Падчас Вялікага Посту можна складаць ахвяры на кветкі да Гробу Пана ў скарбонку, якая стаіць пры бакавым алтары з левай стараны касцёла.
 
6. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.