ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на II Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 – па-беларуску, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай  стараны касцёла. Велікапостныя рэкалекцыі распачнуцца у пятніцу (24 сакавіка) і будуць трываць да V Нядзелі  Вялікага Посту (26 сакавіка). Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Валерый Аброшка эканам духоўнай семінарыі ў Гродне.
 
2. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група Жывога Ружанца.
3. Запрашаем на набажэнства  да Святога Духа, якое адбудзецца у панядзелак (заўтра) перад вячэрняй св. Імшой.
 
4. У наступную нядзелю збор ахвяраванняў на патрэбы Caritas.
 
5. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.
 
6. Як бачыце,у нашым касцёле ўсталяваныя новыя балясы пры алтары. Таму звяртаемся да Вас дарагія парафіяне з просьбай аб фінансавай дапамозе,каб заплаціць за выкананыя працы. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
7. Згодна з просьбай Каталіцкх біскупаў Беларусі сёння збіраюцца ахвяраванні на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі. Ахвяраванні можна пакласці ў скарбонку, размешчаную пры выхадзе з касцёла.
 
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.