ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на III Нядзелю Вялікага Посту
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на III Нядзелю Вялікага Посту
1. Ахвяры, сабраныя пад час сённяшняй св. Імшы будуць прызначаны на патрэбы Карытас.
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
3. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
4. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
5. Як бачыце, у нашым касцёле ўсталяваныя новыя балясы пры алтары. Таму звяртаемся да Вас дарагія парафіяне з просьбай аб фінансавай дапамозе,каб заплаціць за выкананыя працы. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
6. У наступную нядзелю (19 сакавіка) пасля кожнай св. Імшы супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», што знаходзіцца ў Бягомлі, будуць даваць сведчанне сваёй дзейнасці. Жадаючыя дапамагчы развіццю гэтага Цэнтра, могуць скласці ахвяру.
7. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.
8. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.
Сястра эўхарыстка Маргарыта Ларына, якая нясе служэнне ў Браславе, дзеліцца з намі сваімі вершамі пра Божую любоў. Магчыма, яны дапамогуць вам у разважанні падзей Пасхальнага Трыдуума.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
У часе Апошняй Вячэры Езус сеў за стол разам са сваімі вучнямі, каб спажыць з імі Пасху, але не толькі на знак успаміну выхаду Ізраэля з егіпецкай няволі, але ўжо на знак успаміну таго, што павінна было хутка стацца: на памяць аб сваёй смерці і змёртвыхпаўстанні як вызваленні ўсяго чалавецтва з няволі граху і смерці. «Вельмі захацелася Мне, – кажа Езус да сваіх вучняў, – есці з вамі гэтую Пасху перад тым, як буду цярпець» (пар. Лк 22, 15).
Паважаныя парафіяне! Прапануем вашай увазе фільм, зрэалізаваны у 1999 годзе, які распавядае пра місіянерскую дзейнасць Сальватарыянаў ва Усходняй Еўропе пасля ўпадку бярлінскага муру. Адзін з Генеральных Капітул Сальватарыянаў даручыў Польскай Правінцыі Сальватарыянаў распачаць працу па евангелізацыі на тэрыторыі сучаснай Албаніі, Беларусіі, Расіі і Украіны. Фільм на ангельскай і польскай мове.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.