ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на IV Нядзелю Вялікага Посту
Праграма вялікапостных рэкалекцый
1. Сёння, чацвёртая нядзеля Вялікага Посту, якая называецца „Laetare” – што з языка лацінскага азначае – радуйцеся. Радуемся з таго, што свята ўжо блізка, а наша падрыхтоўка да яго гэта малітва, пост і міластыня.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00 , вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у панядзелак - Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і галоўнага Апекуна Касцёла. У гэты дзень усе маем абавязак прысутнічаць на Св. Імшы. Св. Імша будзе а  11.00 і 19.00.
  • у суботу – Урачыстасць Звеставання Пана – Дзень Святасці Жыцця. Св. Імшы: а 11.00 i 19.00. Пачатак духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
4. Велікапостныя рэкалекцыі распачынаем у пятніцу (24 сакавіка), а заканчваем у наступную нядзелю (26 сакавіка). У гэтым годзе рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Валерый Аброшка эканам духоўнай семінарыі ў Гродне. Просім ўсіх прыняць удзел у гэтай духоўнай практыцы, каб годна падрыхтавацца да перажывання святаў. Праграму рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яў пры ўваходзе ў касцёл і на дошцы аб’яў перад касцёлам, а таксама на інтэрнет- старонцы waladarka.by. У наступную нядзелю на кожнай св. Імшы будзем збіраць ахвяры, якія будуць прызначаны для , ксяндза Валерыя як знак нашай удзячнасці.
 
5. Калі ў вашых дамах ёсць людзі хворыя, старыя, якія не могуць прыйсці ў касцёл, а хацелі перад святамі прыступіць да сакрамэнту споведзі, звяртайцеся, каліласка,  ў сакрыстыю да кс. Уладзіміра.
 
6. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
7. Cёння пасля св. Імшы супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», што знаходзіцца ў Бягомлі, будуць даваць сведчанне сваёй дзейнасці. Жадаючыя дапамагчы развіццю гэтага Цэнтра, могуць скласці ахвяру.
 
8. На радасць велікапостных спатканняў з Богам няхай Ён нам благаславіць.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                         
 
 
Праграма вялікапостных рэкалекцый
 
Пятніца 24.03.2023
 
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх, Крыжовы Шлях
18.15 - Крыжовы Шлях
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для бацькоў
 
Субота  25.03.2023
Урачыстасць Звеставання Пана 
 
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
 
Нядзеля 26.03.2023
 
08.30 – Св. Імша і навука для ўсіх
11.00 – Св. Імша і навука для ўсіх
12.00 - Cустрэча для дзяцей
15.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
19.00 - Св. Імша і навука для ўсіх
20.00 - Сустрэча для моладзі
 
Магчымасць споведзі ў пятніцу і суботу 10.00, 18.00