ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на V Нядзелю Вялікага Посту
 
1. Сёння, пятая нядзеля Вялікага Посту. Распачынаецца перыяд Мукі Пана нашага Езуса Хрыста, таму ўсе крыжы ў касцёле закрываем фіялетавай тканінай. Сардэчна дзякуем ксяндзу Валерыю у за рэкалекцыйную паслугу.
 
2. Прыпамінаем, што кожную нядзелю Вялікага Посту спяваем “Песні Жальбы”: на польскай мове – а 8.00 (перад Св. Імшой у 8.30), на беларускай мове – у 10.30(перад Св. Імшой а 11.00). „Крыжовы Шлях” адпраўляем кожную пятніцу Вялікага Посту: раніцай пасля Св.Імшы а 11.00, вечарам у 18.15 – па-беларуску. Падчас Вялікага Посту збіраем ахвяры на кветкі да Гробу Пана, можна скласці ахвяру пры бочным алтары з левай стараны касцёла.
 
3. На гэтым тыдні прыпадае;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 1 красакавіка (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
4. Святая Імша у інтэнцыі групы святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом адбудзецца ў наступную нядзелю ў 8.30.
 
5. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
6. На гэтым тыдні запрашаем на перадсвяточную споведзь. Спавядаць будзем ад панядзелка да суботы за 30 хвілін да распачацця раннішняй св. Імшы і вечарам за гадзіну да распачацця св. Імшы.
 
7. Наступная нядзеля, гэта Нядзеля Мукі Пана – знак памяці ўрачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Урачыстая працэсія з пальмамі адбудзецца а 11.00 гадзіне. Асвячэнне пальмаў адбудзецца падчас кожнай святой Імшы. Ахвяры складзеныя ў Нядзелю Мукі Пана будуць прызначаны на духоўнай семінарыі.
 
8. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
9. Запрашаем на катэхезу дарослых ў пятніцу пасля вячэрняй святой Імшы.
 
10. Супрацоўнікі Цэнтра дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў «Светач», шчыра дзякуюць усім, хто склаў ахвяраванні на дзейнасць гэтага цэнтра ў мінулую нядзелю.
 
11. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай благаславіць вас усіх Бог Усемагутны.