1. Нядзеляй Мукі Пана – Пальмовай нядзеляй распачынаем Вялікі Тыдзень Мукі Пана.
2. На Вялікім Тыдні прыпадае:
Вялікі Чацвер Вячэры Панскай – гэта памятка ўстанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Літургія распачнецца вечарам а 19.00. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены ў Цямніцу, адарацыя будзе трываць да 21.00.
Вялікая Пятніца Мукі Панскай – асаблівы дзень пакуты і паяднання з церпячым Хрыстом. У гэты дзень прытрымліваемся сціслага посту. Прысвячаем час на адарацыю Пана Езуса ў Цямніцы. Адарацыя распачнецца а 9.00. Набажэнства Крыжовага Шляху - а 11.00 і 18.15. Вечарам Літургія распачнецца а 19.00 і кульмінацыйным момантам стане адарацыя Крыжа. Ахвяры складзеныя падчас адарацыі будуць прызначаны на Базіліку Гробу Панскага ў Ерузалеме. На заканчэнне Літургіі Найсвяцейшы Сакрамэнт будзе перанесены да Гробу Панскага. Адарацыя будзе трываць да 22.00. У вялікую Пятніцу распачынаем Навэнну перад Святам Божай Міласэрнасці. Вяночак да Божай Міласэрнасці ў Вялікую Пятніцу і Вялікую Суботу адбудзецца а 15.00, у Велікодную нядзелю пасля Імшы a 15.00.
Вялікая Субота Вігіліі Велікоднай - Адарацыя пры Гробе Панскім ад 9.00. Асвячэнне страваў у касцёле а 10.00, 11.00, 12.00 i 15.00. У Вялікую суботу, пасля асвячэння велікодных страваў пры выхадзе з касцёла збіраем ахвяры на аднаўленне літургічнага адзення ў нашай парафіі. Заахвочваем вас да ахвярнасці, бо гэта наша супольная справа і адказнасць. Дзякуем вам за ахвяры. Няхай Добры Бог адудзячыць вам! Літургія Вялікай Суботы распачнецца а 22.00 абрадам святла і скончыцца прыкладна а 01.00 працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. На гэтую Літургію прыносім свечкі.
3. Велікодная нядзеля распачынае перыяд святаў Уваскрасення Хрыста. Св. Імшы у Велікодную Нядзелу а 11.00, і 15.00.
4. На прыканцы касцёла знаходзяцца падзелкі, якія зрабілі інваліды і работнікі з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў. Падзелкі можна набыць за ахвяру, якая пойдзе на Аддзяленне забяспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў браслаўскага района.
5. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
6. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
у наступную нядзелю а 11.00 – група Жывога Ружанца.
7. На гэтым тыдні святая Імша ў 8.00 будзе толькі ў панядзелак і аўторак.
8. У гэтую сераду святой Імшы ў шпітальнай капліцы не будзе.
9. На ўвесь Вялікі Тыдзень жадаем усім такога паядання з Хрыстом, якое прыводзіць да пазнання паўнаты праўды Уваскрасення.
Гэтая ноч, якая ахінула зямлю, — вялікая і святая. У суботу а 22й гадзіне ў нашай браслаўскай парафіі распачалася вігілія Вялікай ночы, Пасхальная літургія Змёртвыхпаўстання — найвялікшае і найважнейшае свята Касцёла. Гэтая літургія мае ў сабе многа духоўнага багацця і сімволікі новага жыцця ў Хрысце: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Пастулат з’яўляецца першым этапам фармацыі кандыдатаў законнага жыцця сальватарыянаў. Трывае ён два месяцы (6 ліпеня – 6 верасня) і мае месца ў в. Венцюрцэ што каля Кракава.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.