ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ на Нядзелю Божай Міласэрнасці
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Нядзелю Божай Міласэрнасці
1. Сённяшняя нядзеля заканчвае Актаву Уваскрасення Пана. Сёння так сама адзначаем Свята Божай Міласэрнасці, ў канцы кожнай св. Імшы будзем адмаўляць Вяночак да Божай Міласэрнасці.
2. Запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту ў кожны чацвер у 18.00.
3. У нашай парафіі ў гэтым годзе урачыстасць Першай Святой Камуніі адбудзецца ў нядзелю 21 мая а 13.00.
4. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
5. Шчыра просім аб дапамозе ва ўпарадкаванні тэрыторыі вакол касцёла пасля зімы ў чацвер ад 9.00. Просім мець пры сабе мётлы і граблі.
6. Юбілейныя урачыстасці з нагоды стагоддзя Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, адбудуцца ў нашым Санктуарыі 29 красавіка (субота) а 11.00 гадзіне. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
7. На сённяшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
Сённяшняй літургіяй распачалі Святы Трыдуум Пасхальны, найважнейшыя дні ў літургічным годзе. Называем іх святымі днямі, бо ад іх усё пачынаецца і да іх усё імкнецца.
Запрашаем на штотыднёвую прыборку касцёла
Дбаць пра стан святыні ‒ гэта клопат парафіянаў. Таму шчыра запрашаем усіх вернікаў на прыборку касцёла, якая адбываецца кожны тыдзень па панядзелках (у 8. 30) і ў пятніцы пасля вячэрняй святой Імшы (у 19.30).
Будзе добра, калі кожны з нас задбае пра стан святыні і дапаможа ў штотыднёвай прыборцы (зразумела, па магчымасці). Няхай Бог вам адудзячыць!
Расклад катэхэз у нашай парафіі на 2022-2023 год
Расклад катэхез:
Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі
(Заняткі распачнуцца з 20 верасня)
1 год – Аўторак 17:20
Серада 17:00
Нядзеля 14:00
2 год –Серада 18:00
Нядзеля 10:00
Нядзеля 12:00
Падрыхтоўка да сакрамэнту Канфірмацыі
(Заняткі распачнуцца з 17 верасня)
1 год – субота 13.00
2 год – субота 14.30
(Заняткі распачнуцца з 24 верасня)
3 год – субота 17.00
Дзеці 4-8 год – нядзеля 12.00 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
Катэхэза для дарослых – пятніца 19.40 (у кляштары сясцёр эўхарыстак)
«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння,
атрымліваюць ад Божай міласэрнасці прабачэнне за знявагу,
учыненую Богу, і адначасова яднаюцца з Касцёлам,
якому праз грэх нанеслі рану
і які прычыняецца да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»
(LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).
Вышэйшая Духоўная Семінарыя Сальватарыянаў у Багне мае за сабой ужо больш як пяцідзесяцігадоваю гісторыю. Падрыхтоўвае маладых Сальватарыянаў, каб яны маглі рэалізаваць сальватарыянскае пасланне ў Касцёле і свеце. Яно з’яўляеццца супольнасцю кансакраванага жыцця, у якім пражываем рэчаіснасць Касцёла, рэалізуючы законныя шлюбы, але таксама вышэйшую навучальную ўстанову. Сваё сальватарыянскае пакліканне сёння распазнаюць і рэалізоўваюць у ёй 48 клерыкаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў.