Душпастырскія аб’явы на III Велікодны тыдзень
 
1. Наступная IV Велікодная нядзеля ў каталіцкім касцёле, гэта нядзеля Добрага пастыра. Разам з усім касцёлам будзем маліца аб святарскія і законыя пакліканні.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у аўторак, свята св. Марка, евангеліста;
  • у суботу, свята св. Кацярыны Сіенскай, Панны і Доктара Касцёла, Апякункі Еўропы.
3. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
4. Юбілейныя урачыстасці з нагоды стагоддзя Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, адбудуцца ў нашым Санктуарыі 29 красавіка (найбліжэйша субота) а 11.00 гадзіне. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Таму ў суботу Святой Імшы а 8-й раніцы не будзе.
 
5. Сардэчна дзякуем усім, хто на мінулым тыдні дапамагаў у прыборцы вакол нашага касцёла.
 
6. Прыпамінаем i заахвочваем чытаць каталіцкую прэсу.
 
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.