Душпастырскія аб’явы на 
IV Велікодны тыдзень
 
1. Сёння ў Касцёле прыпадае Нядзеля Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да Божай службы ў Касцёле.
 
2. На гэтым тыдні прыпадае:
  • у сераду, свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў;
  • першы чацвер месяца дзень малiтвы аб святарскiх i законых паклiканнях, а таксама аб святасцi жыцця святароў;
  • першая пятнiца месяца дзень малiтвы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў iнтэнцыi святасцi жыцця нашых сем’яў;
  • першая субота месяца дзень малiтвы ў гонар Беззаганага Сэрца Марыi ў iнтэнцыi навяртання грэшнiкаў.
У першы чацвер і пяініцу  выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя ад 18.00. У пятніцу пасля св. Імшы ў 19.00, адбудзецца малітва аб захаванне ад злога духа.
 
Запрашаем Вас на набажэнства да Маці Божай Каралевы азёраў, злучаныя з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Святой Імшой, 6 мая (субота) пачатэк а 11.00. Запрашаем вас пісаць просьбы і падзякі да Маці Божай Каралевы азёраў, яны будуць зачытвацца падчас набажэнства.
 
3. Святыя Імшы, з нагоды прыналежнасці да малітоўных груп, адбудуца на гэтым тыдні ў наступным парадку:
  • у панядзелак а 19.00 – Апостальства дапамогі душам чыстцовым;
  • у аўторак a 19.00 - група Маці у малітве;
  • у пятніцу а 19.00 – група Вешчуноў Божай Міласэрнасці;
  • у наступную нядзелю а 8.30 – група святога Ружанца Яднання з Церпячым Хрыстом.
4. Змена таямніц групы Жывога Ружанца адбудзецца ў наступную нядзелю пасля св. Імшы ў 8.30.
 
5. Месяц май які мы пачынаем у панядзелак асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Заахвочваем да ўдзелу ў набажэнствах, якія адбываюцца ад панядзелку да суботы ў 18.30. Выключна у найбліжэйшую суботу (6 мая) ў 11.00.
 
6. Працягвецца збор ахвяраванняў каб заплаціць за выкананыя новыя балясы пры алтары. Усіх, хто можа дапамагчы і скласці ахвяраванні, просім звяртацца ў сакрыстыю.
 
7. На сёняшнюю нядзелю і на ўвесь тыдзень працы няхай вас благаславіць Бог.
 
Хрыста, які быў укрыжаваны, Бог зрабіў Панам і Месіяй. Таму Ён наш Пастыр і дзверы, якія вядуць да збаўлення. Сёння, у нядзелю Добрага Пастыра, мы будзем маліцца за святароў, якіх Хрыстус паклікаў сваімі пастырамі. Мы таксама павінны прасіць, каб заўсёды хапала  тых, хто ў імя Хрыста будзе абвяшчаць Евангелле і прыносіць Яго ахвяру.